Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

азі́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які высяваецца, прарастае і кусціцца восенню, зімуе пад снегам, а потым летам спее. Азімая пшаніца. Азімыя культуры. / у знач. наз. азі́мыя, ‑ых. Падкормка азімых. Араць поле пад азімыя. Азімыя пасеяны ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны.

2. Які мае адносіны да культур, што высяваюцца восенню. Азімы палетак. Азімая сяўба.

•••

Азімая соўка гл. соўка.

азіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да азірнуцца.

2. перан.; на каго-што і без дап. Быць асцярожным, дзейнічаць з асцярогай, узгадняючы свае ўчынкі з чыімі‑н.; аглядвацца. Азірацца на аўтарытэт. Азірацца на старэйшых. □ [Банадысь:] — І не абсячэ ніхто ад студні, гэтак намерзла! А-яй, што за людзі. Кожны ўсё на другога азіраецца. Чорны.

3. Зал. да азіраць.

азіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Незак. да азірнуць. Сашка ўсё круціў галавой і азіраў неба: хоць бы хутчэй той каршун прылятаў, а то нешта ў сон хіліць. Даніленка. На праспект выходзіць Пастушэня, ён ужо забыў, куды ідзе, азірае жоўтыя прысады, з любасцю ўглядаецца ў фасады, як у твары дарагіх людзей. Русецкі.

2. Рабіць агляд чаго‑н. у думках; успамінаць. Хоць я няволяй цяжка змучан І з родным берагам разлучан, Ды я душою ажываю, Як вокам мыслі азіраю Цябе, мой луг і бераг родны. Колас. Пісьменнік [Пятрусь Броўка] нібы з вышынь сваёй чалавечай сталасці, новым прасветленым поглядам азірае шлях, які прайшла яго краіна, і свой уласны жыццёвы шлях. Бярозкін.

азірну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Павярнуўшыся, аглянуцца, паглядзець назад. [Пятрусь] азірнуўся назад: маці працягвала ўдагонку яму рукі, яе падтрымлівала чарнакудрая дзяўчынка. Каваль.

2. Паглядзець вакол сябе; агледзецца. Толькі выбіўшыся з сілы, задыханы,.. [Грэчка] спыніўся і азірнуўся навокал. Мележ. Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне. Брыль. / у перан. ужыв. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя. Колас.

•••

Не паспееш (не паспеў, не паспела) азірнуцца, як... гл. паспець.

азірну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Акінуць поглядам. Чалавек ступіў за фіранку, больш строга азірнуў бакоўку, як бы вымерваючы, ці стане тут той тапчанчык. Скрыган.

азія́т, ‑а, М ‑яце, м.

1. Карэнны жыхар Азіі.

2. Уст. зневаж. Грубы, жорсткі, некультурны чалавек. Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў і свет не знае. Колас.

азія́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да азіят.

азія́тчына, ‑ы, ж.

Уст. пагард. Грубасць, некультурнасць, адсталасць.

азія́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Азіі, азіятаў. Ніхто не ведае, што .. [Наталя] ляжыць вось у гэтай белай палаце, у гэтым далёкім азіяцкім гарадку. Скрыган.

2. Уст. пагард. Грубы, жорсткі, некультурны. Азіяцкія адносіны.

азлабле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. азлабляць — аздобіць і стан паводле знач. дзеясл. азлабляцца — азлобіцца.