падфарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падфарбаваць.
падфарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.
Разм. Крыху, злёгку пафарбаваць сабе губы, шчокі і пад.
падфарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.
Пафарбаваць злёгку, дадаткова; паднавіць афарбоўку. [Нампаліт:] Зараз ваша.. Леаніда Пятроўна з’явіцца. Толькі падфарбуе губы. Паслядовіч. Трэба было прыбраць на двары, падфарбаваць вокны, пабяліць печку. Асіпенка. // Надаць які‑н. колер. Падфарбаваць гарэлку. // перан. Разм. Крыху, злёгку палепшыць рознымі дабаўленнямі, папраўкамі і пад. Падфарбаваць рэчаіснасць.
падфарбо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падфарбоўваць.
падфарбо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падфарбавацца.
2. Зал. да падфарбоўваць.
падфарбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падфарбаваць.
падфарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падфарбаваць.
падфа́рнік, ‑а, м.
Невялікі дапаможны ліхтар пад фарамі ці побач з імі. Прыглушыўшы матор, Юхневіч пераключыў святло на падфарнікі і ступіў на мокрую зямлю. Савіцкі. Змяркалася. Была тая шарая гадзінка, калі электрычныя ліхтары яшчэ не гараць, але аўтамашыны едуць ужо з запаленымі падфарнікамі. Карпаў.
падфастрыгава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падфастрыгаваць.
падфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.
Прыфастрыгаваць, прышыць да чаго‑н. знізу, са споду. Падфастрыгаваць падол сукенкі.