Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падсі́так, ‑тка, м.

Невялікае сіта для прасявання мукі. Старая Лукашыха, Аўгеня, прыйшла да свае суседкі Югасі пазычыць падсітак прасеяць мукі. Колас.

падскавы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу нягучна скавытаць.

падскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; заг. падскачы; зак.

1. Наблізіцца скачкамі. Падскакаць на адной назе да ложка.

2. Прыехаць на кані наўскач. З гадзіну таму назад да будынка райкома галопам падскакалі на конях два партызаны. М. Ткачоў.

падска́кванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падскакваць — падскочыць (у 1, 3 знач.), падскакаць (у 1 знач.).

2. Разм. Прытанцоўванне.

падска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да падскочыць.

2. Незак. да падскакаць.

3. Разм. Прытанцоўваць, скакаць. Падскакваючы ад радасці,.. [хлопцы] накіраваліся дамоў. Кавалёў.

падсква́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падскварыць.

падсква́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падскварваць — падскварыць.

падсква́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падскварыцца.

2. Зал. да падскварваць.

падсква́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падскварыць.

падсква́рыцца, ‑рыцца; зак.

Скварачыся, стаць гатовым. Сала добра падскварылася.