падсе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; зак.
Сесці побач з кім‑, чым‑н., каля каго‑, чаго‑н. Да Івана Васільевіча, на вызваленае Падай месца, падсеў былы таварыш па рабоце. Шамякін. Вярнуўшыся ў купэ, Рыта зноў падсела да акна і аддалася ўспамінам аб сваіх нядаўніх універсітэцкіх сябрах. Васілевіч. // Сесці да каго‑н. на воз, у машыну і пад., каб пад’ехаць. [Насці] трэба было цяпер даганяць калёсы, бо ні да каго другога не падсядзеш пад’ехаць: усе наперадзе. Пташнікаў.
падсе́ў, ‑севу, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсяваць — падсеяць.
2. Другая (дадатковая) культура на полі, засеяным асноўнай культурай. Скасіць зялёны падсеў на сена.
падсе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсячы, падсекчы.
падсе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падсячы, падсекчы (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Спец. Насечанае месца на сасне для збору смалы.
падсе́яны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсеяць.
падсе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што і чаго.
1. Пасеяць дадаткова. Падсеяць жыта. Падсеяць гароху.
2. Пасеяць (траву і пад.) паміж усходамі збожжавых. Падсеяць канюшыну па пшаніцы.
падсілкава́нне, ‑я, н.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсілкаваць.
2. Тое, што падсілкоўвае, дае сілу, бадзёрасць; падмацаванне. У пакоі мы забавіліся нядоўга: паклалі пад падушкі партфелі. З дарогі памыліся і заспяшаліся шукаць падсілкавання. Сабаленка.
падсілкава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсілкаваць.
падсілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Разм. Паеўшы, падмацаваць свае сілы. Падсілкаваўшыся яблыкамі,.. [Пятро] рушыў далей і яшчэ да цямна мінуў балота, густы сасновы лес і прыйшоў у.. вёску. Шамякін. У хаце Васіль скінуў цяжкія гумавыя боты, распрануў ватоўку, падсілкаваўся халодным малаком і лёг на канапу. Гаўрылкін.
падсілкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго.
Разм. Пакарміўшы, падмацаваць чые‑н. сілы.