падсве́т, ‑у, М ‑свеце, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсвяціць.
2. Дадатковае святло ад чаго‑н. Такія ночы, не светлыя і не цёмныя, з серабрыстым падсветам месяца-поўні, ірдзеннем зорнага неба, бываюць на стыку лета і восені. Навуменка.
падсве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсвяціць.
2. Дадатковае асвятленне. Апараты павялічылі рэзкасць, выбралі адпаведную падсветку, і цені ператварыліся ў незвычайных... рыб. Шыцік.
падсве́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсвечваць — падсвяціць.
падсве́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падсвечваць.
падсве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсвяціць.
падсве́чнік, ‑а, м.
Падстаўка для свечкі ці свечак. Пасярэдзіне [століка] гарэла свечка, празрысты стэарын сцякаў на медны танканогі падсвечнік. Асіпенка.
падсві́нак, ‑нка і (радзей) падсвіна́к, ‑а, м.
Парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў. Жанчына несла зелле свінні і падсвінку, якія рохкалі і вішчалі. Мележ. У Вінцука была немалая гаспадарка: дзве каровы, бык і цялушка, цэлая чарада свіней, падсвінкаў і авечак. Якімовіч. Два падсвінакі .. хваталі з карыта цеста. Чорны.
падсві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да падсвістваць.
падсвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча.
Зак. да падсвістваць.
падсві́стванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсвістваць — падсвістаць.