падрыўні́к, ‑а, м.
Спецыяліст па падрыўных работах. Звычайна падрыўнікі выходзілі на чыгунку невялічкімі групамі, чалавек пяць-шэсць. Кулакоўскі. Чуваць, Як пад зямлёй падрыўнікі Узрываюць ноччу вугальныя глыбы. Аўрамчык.
падрыўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да падрыву, узрывання. Падрыўныя работы. □ [Віктар] вывучаў падрыўную справу, авалодваў усімі відамі зброі, пазнаваў тайны разведкі ў тылу ворага. Шчарбатаў. // Які робіць падрывы, узрывы. Іван Груздовіч, былы настаўнік і камандзір падрыўной групы партызанскага атрада, загінуў смерцю героя вясной сорак трэцяга года. Шамякін.
2. перан. Накіраваны на падрыў чаго‑н.; шкодніцкі. Падрыўная дзейнасць імперыялістычных разведак.
падры́хлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падрыхліць.
падрыхлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Крыху, злёгку разрыхліць; разрыхліць дадаткова. Падрыхліць зямлю пад прышчэпамі.
падрыхля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да падрыхляць.
падрыхля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падрыхліць.
падрыхтава́насць, ‑і, ж.
Наяўнасць падрыхтоўкі да якой‑н. работы. Падрыхтаванасць кадраў.
падрыхтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падрыхтаваць.
падрыхтава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Падрыхтаваць сябе да чаго‑н. Падрыхтавацца да зкзаменаў. Падрыхтавацца да вясны. □ Танкі сталі веерам, падрыхтаваліся да кругавой абароны... Мележ.