падручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак., з інф.
Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца за якую‑н. работу для каго‑н. Каля крайняга дома на сцяжынцы [Каця] убачыла санітарку, спытала, дзе знайсці лётчыка, якога два дні назад палажылі на лячэнне. Санітарка падручылася паказаць. Алешка. Важныя звесткі былі атрыманы.. ад аднаго слесара, які падручыўся рамантаваць сапёрам матацыклы. Шахавец.
падрыва́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрываць 1 — падарваць і падрывацца 1 — падарвацца.
падрыва́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрываць 2 — падрыць.
падрыва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падарвацца.
2. Зал. да падрываць 1.
падрыва́цца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падрыцца.
2. Зал. да падрываць 2.
падрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падарваць.
падрыва́ць 2, ‑ае.
Незак. да падрыць.
падры́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Дрыгаць некаторы час. Падрыгаць нагамі.
падры́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрыгваць.
падры́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Дрыжаць злёгку, час ад часу. Рукі, трымаючы ў прыгаршчах запалку, падрыгвалі. Пестрак. Нага ў Сотнікава нервова падрыгвала, мабыць, было балюча. Быкаў. // Злёгку трэсціся, падскакваць. Машына лёгка падрыгвае на свежанамошчаным бруку. Лужанін. Воз падрыгваў на бярвеннях і на галлі, што трашчала пад коламі. Мележ.
2. чым. Дрыгаць злёгку, час ад часу. Заклаўшы назад рукі,.. [Кашын] важна паглядаў наўкол і падрыгваў нагой. Карпаў.
падрыжа́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм. Дрыжаць некаторы час.
падры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Дрынкаць некаторы час. [Лёнька] трымае фасон не горш Косціка: перад кожным танцам спачатку падрынкае, падцягне струны, а потым ужо і зайграе. Сяркоў.
падрысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Дадаць якія‑н. дэталі, штрыхі (на рысунку), нарысаваць дадаткова.
2. Падправіць, палепшыць рысунак. Падрысаваць партрэт.