Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падро́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрабіць ​1.

2. у знач. прым. Які з’яўляецца падробкай (у 2 знач.); несапраўдны, фальшывы. Падробленыя дакументы. □ Падробленай шчырасцю гаспадыня вымагае тое, чаго не дасягнула падманам і хлуснёй. Савіцкі.

падро́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падробліваць — падрабіць ​1.

падро́блівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падрабіцца.

2. Зал. да падробліваць.

падро́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрабіць ​1.

падро́бнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца падробкай чаго‑н. Падробнік ключоў.

падро́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Спец. Зараснік маладых дрэў; маладняк. За разлогаю пакінутага пры высечцы падросту адкрылася роўненькая чарга стромых сосенак. Карамазаў.

•••

На падрост (пашыць, купіць) — з запасам на рост. Ігнась прымераў свае новыя боты: велікаватыя, на падрост пашытыя... Чарнышэвіч.

падру́ба, ‑ы, ж.

Ніжняе бервяно ў зрубе. Сваёй старэнькай хаты я не пазнаў. Новая падруба выпрастала яе, прыўзняла над зямлёй. Асіпенка. Ідучы назад у хату, змеціў [Сузон], што ў клеці згніла падруба і яна ўся пахілілася на бок. Галавач.

падрубі́ць ​1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Падагнуўшы край чаго‑н., падшыць. Падрубіць хусцінку. Падрубіць сукенку.

падрубі́ць ​2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.

Дабавіць вянок або некалькі вянкоў у зруб. Каб лесу [цётка] дастала — можна падрубіць [хату].. Вянок які дабавіць. Мыслівец.

падру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрубіць ​1.

падру́блены ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падрубіць ​1.

падру́блены ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падрубіць ​2.