Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падру́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падрульваць.

падру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падруліць.

падрумя́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрумяніць.

2. у знач. прым. Які падпёкся, стаў румяным. Неўзабаве гаспадыня ўвайшла з боханам свежага падрумяненага хлеба. Пальчэўскі.

падрумя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Падфарбаваць сабе твар румянамі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пекучыся, смажачыся, стаць румяным, падпечаным. Булкі падрумяніліся.

падрумя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Злёгку падфарбаваць румянамі. Падрумяніць шчокі.

2. Пекучы, смажачы, зрабіць румяным, падпечаным. Падрумяніць мяса.

падрумя́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падрумяніцца.

2. Зал. да падрумяньваць.

падрумя́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрумяніць.

падруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да падручыцца.

падру́чнік ​1, ‑а, м.

Кніга, па якой вывучаюць які‑н. прадмет. [Ігнат] прыходзіў зрэдку да .. [знаёмых] у хату папрасіць якога-небудзь падручніка. Пасля работы ён наведваў вячэрнюю сярэднюю школу. Лынькоў. Знайшоўшы ў сына гаспадыні падручнік па геаграфіі,.. [Саша] раскрыла карту, паглядзела на Кольскі паўвостраў і жахнулася яшчэ больш. Шамякін.

падру́чнік ​2, ‑а, м.

Спец. Падстаўка, апора для інструмента на такарным станку.

падру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца пад рукамі, заўсёды ёсць. Уздоўж сцен — два ложкі, зробленыя з падручнага матэрыялу. Крапіва.

2. Які выконвае падсобную работу. Падручныя рабочыя. / у знач. наз. падру́чны, ‑ага, м. Салдату далі двух падручных капаць ямы, ён жа садзіў шчэпы. Чорны.