падрама́ць, ‑драмлю, ‑дрэмлеш, ‑дрэмле; зак.
Драмаць некаторы час. Свідраль меў звычку пасля работы пераапрануцца ў піжаму і, пакуль жонка згатуе вячэру, паляжаць з газетай на мяккай канапцы, крыху падрамаць. Дуброўскі. Зліпаліся павекі. Трэба было хоць крыху падрамаць, каб заўтра з новымі сіламі ўзяцца за работу. Мяжэвіч.
падра́мнік, ‑а, м.
Спец. Рамка, на якую нацягваецца палатно для карціны. З-за пляча відаць быў даўгаваты кавалак палатна, нацягнуты на падрамнік. Асіпенка. Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падрамніку палатном, з палітрай у руках. Карпюк.
падра́нак, ‑нка, м.
Спец. Звер або птушка, раненыя паляўнічым. — Што ж гэта з ёй [птушкай]? — Падранак яна, вось што. З адным вокам. Другое зарасло пухам. Бачыце?.. Карамазаў.
падра́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падраніць.
падра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
У мове паляўнічых — злёгку раніць, падстрэліць. Я ударыў па .. [дзіку] дуплетам І падраніў, а не паклаў. Караткевіч.
падранцве́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.
Здранцвець — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Рукі падранцвелі.
падра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падраць.
2. у знач. прым. Дзіравы, абшарпаны; зношаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Кашулька ў яго падраная, нямытая, заношаная. Колас.
падра́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падраніць.
падра́паны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад падрапаць.
2. у знач. прым. У драпінах, абшарпаны. Петушонак, сагнуўшыся, прысеў над падрапаным партфелем, хуценька адшпіліў яго і палез у сярэдзіну. Пташнікаў.
падра́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Абдзерці сабе што‑н. Падрапацца аб кусты.
2. Пакрыцца драпінамі. Падрапаліся халявы.
3. Драпацца некаторы час.