падрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Правесці папярэднюю работу для ажыццяўлення, выканання чаго‑н. Падрыхтаваць даклад. Падрыхтаваць рукапіс да набору. □ Штаб злучэння падрыхтаваў план разгрому карнікаў. Шамякін. // Зрабіць поўнасцю гатовым, прыдатным для выкарыстання. [Плакс:] — Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць карэнне... Зарэцкі.
2. Даць неабходныя веды, навучыць для якой‑н. мэты. Падрыхтаваць навучэнцаў да экзаменаў. Падрыхтаваць спецыялістаў. □ Робячы стаўку на шырокае народнае паўстанне, Кастусь думаў і пра яго кіраўнікоў і арганізатараў. Дзе іх узяць?.. Іх трэба толькі выявіць і падрыхтаваць. Якімовіч.
3. Настроіць адпаведным чынам для ўспрымання якой‑н. навіны, звесткі і пад. [Аня:] — А што, калі бацька будзе супроць нашага вяселля? Ты ж ведаеш яго, ён такі ўпарты. Яго трэба падрыхтаваць, угаварыць. Краўчанка.
падрыхто́ўваць, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падрыхтавацца.
2. Зал. да падрыхтоўваць.
падрыхто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падрыхтаваць.
падрыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрыхтоўваць — падрыхтаваць і падрыхтоўвацца — падрыхтавацца.
2. Пэўны запас ведаў, вопыту, навыкаў, атрыманых у працэсе навучання, практычнай дзейнасці. Прыйсці ў інстытут з добрай падрыхтоўкай.
•••
Артылерыйская падрыхтоўка — інтэнсіўны абстрэл варожых пазіцый з гармат перад наступленнем.
Пазавайсковая падрыхтоўка — ваенная падрыхтоўка, якая праводзіцца не ў ваенных часцях, падраздзяленнях.
падрыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца падрыхтоўкай да чаго‑н., папярэдні. Добрая палова поспехаў атрада грунтавалася на.. непрыкметнай падрыхтоўчай рабоце [сувязных]. Брыль.
2. Які служыць для папярэдняга навучання, падрыхтоўкі. Падрыхтоўчая група дзіцячага сада. Падрыхтоўчыя курсы пры інстытуце. □ Вучні падрыхтоўчага класа займаліся без продыху: па 6–8 урокаў. С. Александровіч.
падры́цца, ‑роецца; зак.
Залезці куды‑н., падрыўшы зямлю знізу (пра жывёл). Крот падрыўся пад клець.
падры́ць, ‑рые; зак., што.
Узрыць, узрыхліць зямлю пад чым‑н., знізу чаго‑н. (пра жывёл). Свіння падрыла яблыню.
падрэ́берны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і падрабрынны. Падрэберныя мышцы.
падрэгулява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падрэгуляваць.
падрэгулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Разм. Трохі, дадаткова адрэгуляваць. Падрэгуляваць матор.
падрэ́з 1, ‑а, м.
Спец. Жалезная паласа саннага полаза. Каб вазок не кідала на ўхабах, на палоззе пасаджаны падрэзы. Сабаленка.
падрэ́з 2, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падрэзаць (у 1, 2 знач.).
2. Падрэзанае месца; надрэз (у 2 знач.). Непадалёку Чубар убачыў шырокі, з вялікім падрэзам пень. Чыгрынаў.