Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фе́рула, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых. Сцябло ферулы ўжываецца ў ежу.

феру́ла, ‑ы, ж.

1. Лінейка, якой у сярэдневяковай школе білі па далоні вучняў за якую‑н. правіннасць.

2. Кніжн. Цяжкі і пільны нагляд. Селянін не захоча доўгі час хадзіць пад ферулай урадніка. Галавач.

[Лац. ferula — розга.]

фе́рцік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і ферт (у 2 знач.).

феры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец.

1. Цвёрды раствор вугляроду, які з’яўляецца састаўной часткай сталі і чыгуну.

2. У аўтаматыцы і вылічальнай тэхніцы — скарочаная назва магнітных элементаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці ячэек памяці, стрыжняў у імпульсных трансфарматарах і інш.

[Ад лац. ferrum — жалеза.]

феры́тавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ферыту. Ферытавая структура. // Зроблены з ферыту. Ферытавая антэна.