Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фельето́н, ‑а, м.

Кароткі артыкул на злабадзённую тэму, у якім высмейваюцца якія‑н. недахопы. А Лемяшэвіч, магчыма, гаварыў залішне многа; гэта — ад узрушанасці і ад несвядомага жадання паказаць, што фельетон яго мала кранае. Шамякін.

[Фр. feuilleton.]

фельето́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фельетона, з’яўляецца фельетонам. Фельетонная літаратура.

2. Уласцівы фельетону; такі, як у фельетоне. Фельетонная тэма. □ А ёсць яшчэ рэдактары, прызнацца, Якія духу фельетоннага баяцца. Корбан.

фе́льчар, ‑а, м.

Медыцынскі работнік, які мае сярэднюю спецыяльную адукацыю. На ганак выйшаў амаль увесь персанал бальніцы. Урачы, фельчары і сёстры радасна сустракалі Марыю Васільеўну. «Беларусь». — Не забудзьце паклапаціцца аб нашых параненых, — сказаў атрадны фельчар. Машара.

[Ням. Feldscher.]

фе́льчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да фельчар.

фе́льчарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фельчара; належыць фельчару. Фельчарскі пункт. Фельчарскі халат. □ Алаіза шчыра выконвала свае фельчарскія абавязкі. Арабей.

фелю́га, ‑і, ДМ ‑люзе, ж.

Невялікае паруснае бяспалубнае прамысловае судна на Міжземным, Чорным, Азоўскім і Каспійскім морах.

[Іт. feluca ад араб. фулука — лодка.]

фемі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — багіня правасуддзя, якую малявалі з завязанымі вачамі (адзнака бесстароннасці), з вагамі ў адной руцэ і мячом у другой.

2. перан. Сімвал правасуддзя. Служкі Феміды.

[Грэч. Themis, Themidas.]

фемінізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фемінізаваць.

фемінізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) фемінізаваным.

2. толькі незак. Зал. да фемінізаваць.

фемінізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго.

Выклікаць (выклікаць) фемінізацыю.