Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

курапа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Дзікая птушка атрада курыных. Белая курапатка. Шэрая курапатка. Горная курапатка.

курапа́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да курапаткі, належыць ёй. Курапаткавы пух.

курартало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае лекавыя ўласцівасці мясцовасці і іх выкарыстанне ў лячэбных мэтах.

[Ад ням. Kurort — лячэбнае месца і грэч. logos — вучэнне.]

курарто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне курарталогіі.

кураса́днік, ‑а, м.

Тое, што і курасадня.

кураса́дня, ‑і, ж.

Разм. Перакладзіна ў куратніку, на якую куры садзяцца на ноч; седала. Першыя пеўні прапяялі на курасаднях пад страхою. Гарэцкі.

курасле́п, ‑у, м.

Род шматгадовых травяністых раслін сямейства казяльцовых; анемона. Жоўты кураслеп.

кура́тар, ‑а, м.

1. Кіраўнік, апякун. Куратар студэнцкай групы.

2. Студэнт-медык, замацаваны за хворым у клініцы для назірання за станам яго здароўя.

[Ад лац. curator — апякун.]

кура́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да куратара, куратарства. Куратарскія абавязкі.

кура́тарства, ‑а, н.

Занятак куратара.