адхва́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адхваціць.
адхіле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхіляць — адхіліць і адхіляцца — адхіліцца.
2. Адступленне ад чаго‑н., неадпаведнасць чаму‑н., розніца ў параўнанні з чым‑н. Адхіленне ад правіл. Адхіленні ад нормаў. □ Гэта была, без малога, простая лінія. Было адно нязначнае адхіленне ўбок, якога можна не браць на ўвагу. Лінія была якраз на захад. Чорны.
адхі́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адхіліць.
адхілі́цца, ‑хілюся, ‑хілішся, ‑хіліцца; зак.
1. Падацца, нахіліцца ўбок; адхінуцца. Бацюшка адхіліўся ў другі бок і, каб не прыкмеціў Пётра, перажагнаўся. Чарот.
2. Збіцца, адысці ад прамога кірунку, ухіліцца ад галоўнага. — Куды ж мы адхіліліся? Дзе ж тут гумно? — раздумліва спытаў Лясніцкі. Шамякін. За гэту бамбёжку Косця атрымаў ад.. начальства вымову — ён адхіліўся ад маршруту. Навуменка.
3. Адгарнуцца, адсланіцца. Пачуліся крокі. Фіранка адхілілася, і ў бакоўку глянула гаспадыня. Пестрак.
4. перан. Пакінуць займацца чым‑н., думаць, гаварыць пра што‑н., перакінуўшы ўвагу на што‑н. іншае, заняўшыся чым‑н. іншым; адысці ўбок. Ну, не буду вам расказваць пра тыя дзівы, якія я ўбачыў назаўтра, бо тады я адхілюся ў бок ад галоўнага. Васілёнак.
адхілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.
1. Хілячы, адвесці ўбок, прыняць; адхінуць; адвярнуць. Асцярожна адхіліў .. [Міколка] бацькаву руку ад рэгулятара. Лынькоў. [Аляксей] улавіў Зосіна хваляванне, сціснуў яе галаву далонямі і асцярожна адхіліў ад сваіх грудзей. Карпаў.
2. Адняць, адхінуць што‑н. прыхіленае; адгарнуць, адагнуць (край, канец чаго‑н.). Ванева мама адхіліла посцілку, якая вісела.. замест дзвярэй, унесла вядро з вадой, кубак, стала паліваць вазоны. Карпюк.
3. перан. Не прыняць, не прызнаць, адвергнуць. Адхіліць абвінавачанне. Адхіліць просьбу, прапанову. // Не дапусціць, прадухіліць. Хлопец адчуваў — на яго насоўваецца бяда, але ён не меў сілы адхіліць яе. Гамолка. Маленькае ўласнае захапіла.. [Хадкевіча] у палон, моцнай рукой адхіліла ўсё пабочнае, загадала думаць толькі аб сабе. Васілевіч.
адхіля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да адхіліцца.
2. Зал. да адхіляць.
адхіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адхіліць.
адхіна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхінаць — адхінуць.
адхіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адхінуцца.
2. Зал. да адхінаць.
адхіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адхінуць.