адхо́нне, ‑я, н.
Тое, што і адхон. Суровая, маўклівая гара, Імхом сухім зарослае адхонне. Лойка.
адхо́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і адхоністы. Разложыстыя круглаверхія вербы, узняўшы над вадою карэнне, абступаюць адхонны пясчаны бераг. Колас.
адхо́плівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адхопліваць.
адхо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адхапіць.
адхрамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Спец. Пакрыць металічны выраб хромам для павелічэння яго трываласці або для надання яму прыгожага знешняга выгляду.
адхрысці́цца, ‑хрышчуся, ‑хрысцішоя, ‑хрысціцца; зак., ад чаго.
Разм. Адвязацца, адчапіцца ад каго‑, чаго‑н.; хрысцячыся, пазбавіцца, паводле ўяўлення набожных людзей, ад нячыстай сілы. [Сымонка:] — Дзедка, чуеш: во — спявае! Ці ж не чуеш, дзедка? Вунь! — Гэта здань твая такая: Адхрысціся, хлопча, плюнь! Колас. // перан. Адкараскацца, адгаварыцца, адвязацца. Андрэй Руды хацеў забраць сваіх старых у мястэчка, але тыя адхрысціліся: — Ідзі ты ад нас, згінь! Ваданосаў.
адхры́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да адхрысціцца.
адху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Хукаючы, адагрэць. Адхукаць рукі. // перан. Вярнуць сілы, ажывіць (доглядам, увагай і пад.). [Харытон:] — Мяне, як і Змітрака, Не святыя, якім я раней верыў, а Хвядос выцягнуў з магілы... Ён і Мітрафана адхукаў. Бажко.
адху́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адхукаць.
адцадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., што.
Цэдзячы, адліць; аддзяліць рэдкае, вадкасць ад гушчы, прымесей. З печы спрытна злезла гаспадыня, схапіла на запечку анучу і анучаю выхапіла з пячуркі чыгунок ды панесла яго ў кут ля парога, каб адцадзіць над цэбрам бульбу. Галавач.