Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адха́рканы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адхаркаць.

адха́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Харкаючы, сплюнуць макроту, слізь.

адха́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пахаркаўшы, сплюнуць макроту, слізь.

адха́рквальнае, ‑ага, н.

Лякарства, якое спрыяе адхаркванню.

адха́ркванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхаркваць — адхаркаць і адхарквацца — адхаркацца.

адха́рквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адхаркацца.

2. Зал. да адхаркваць.

адха́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адхаркаць.

адха́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Харкнуўшы, сплюнуць макроту.

2. Аддзяліцца пры харканні.

адха́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Харкнуўшы, сплюнуць макроту. Слухаючы, што яму гавораць, пан Вільчыцкі гучна адхаркнуў і плюнуў зверху міма мужыка. Брыль.

адхаце́цца, ‑хочацца; безас. зак., з інф.

Разм. Перастаць хацецца; перахацецца; расхацецца. — О-о, то выдатна! — карыя вочкі згаслі, і чалавеку, мусіць, адхацелася гаварыць. Карпюк.