бесстаро́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесстаронняга, аб’ектыўнасць, нейтральнасць. [Крытык:] — Бесстароннасці ў мастака не можа быць, калі мастак жывая істота. Бядуля.
бесстаро́нні, ‑яя, ‑яе.
Не схільны загадзя аддаваць перавагу якому‑н. боку (пры дыскусіі, спрэчцы і інш.); аб’ектыўны, нейтральны, справядлівы. Бесстаронні назіральнік. □ [Рэдактар:] — Вы [Ганна Сымонаўна] як чалавек новы ў нашым раёне, хоць і нарадзіліся тут, можаце быць чалавекам бесстароннім у адным пытанні. Дубоўка. І што кіруе ім [настаўнікам] у яго адносінах да .. [Ліды]? Бесстаронняе жаданне дапамагчы ёй? Колас.
бесструкту́рны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае пэўнай структуры. Бесструктурная глеба.
бесстыкавы́, ‑ая, ‑ое.
Які складаецца з рэек, што не маюць стыкаў. Бесстыкавыя чыгуначныя магістралі.
бессуб’е́ктны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: бессуб’ектны сказ гл. сказ.
бессюжэ́тны, ‑ая, ‑ае.
У якім няма сюжэта (пра мастацкі твор). Бессюжэтнае апавяданне. Бессюжэтная карціна.
бессядзі́бны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сядзібы. Бессядзібны гаспадар.
бессяме́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сям’і. Гаспадарку [Паўла Рудзіна] ў вёсцы вёў яго бессямейны брат. Галавач. // Які праходзіць у адзіноце, без сям’і. Бессямейнае жыццё. / у знач. наз. бессяме́йны, ‑ага, м. Інтэрнат для бессямейных.
бессямя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Тое, што і безнасенка. Спачатку расло ў ..[садку] тое, што і ў многіх іншых садах тых месц: ігрушы-бессямянкі, рэпкі. Кулакоўскі.
бестакто́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бестактоўнага; адсутнасць такту. Бестактоўнасць пытання. □ Алёшка спачатку змоўк, абураны бестактоўнасцю Рыгора, а потым усё больш і больш пачаў гарачыцца, даказваць. Ляўданскі.
2. Бестактоўны ўчынак. Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна і ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць. Шамякін.