Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бес..., прыстаўка (гл. без...).

Ужываецца замест «без» перад глухімі зычнымі, напрыклад: бескарыслівы, беспамылковы, бессмяротнасць, бестурботнасць.

бесемерава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бесемераваць.

бесемерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак. што.

Спец. Атрымліваць сталь з вадкага чыгуну шляхам прадзімання яго паветрам у спецыяльным збудаванні — канвертары.

[Ад уласн. імя.]

бесеме́раўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бесемеравання. Бесемераўскі працэс. // Які атрымліваецца шляхам бесемеравання. Бесемераўская сталь.

бесказы́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Шапка без казырка, звычайна ў маракоў. Ідуць у белых бесказырках Па набярэжнай маракі. Звонак.

бесказы́рны, ‑ая, ‑ае.

Без козыра (у картачнай гульні).

бескаляро́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць бескаляровага.

бескаляро́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і бясколерны.

бескампрамі́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бескампраміснага. Сцвярджаючы ідэйную бескампраміснасць і маральную сілу свайго героя, Крапіва тым самым выяўляў тыповыя рысы характару савецкага чалавека, камуніста. Перкін.

бескампрамі́сны, ‑ая, ‑ае.

Які не прызнае кампрамісаў, не ідзе на кампрамісы. Пісьменнік быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх працэсаў, але і з’яў прыроды. Майхровіч. // Які выключае мажлівасць прымірэння, праходзіць без кампрамісаў. Бескампрамісная класавая барацьба.