Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кубі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Кубы, кубінцаў, належыць ім. Кубінскія звычай. Кубінскі тытунь.

кубі́нцы, ‑аў; адз. кубінец, ‑нца, м.; кубінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. кубінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кубы.

кубі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік кубізму.

кубі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да кубіст.

кубі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кубізму, кубіста. Кубісцкі стыль.

кубі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае форму куба ​1 (у 1 знач.). Кубічны будынак.

2. Які мае адносіны да куба ​1 (у 2 знач.). Кубічны корань.

•••

Кубічныя меры гл. мера.

ку́бкавы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны са спартыўнымі спаборніцтвамі на кубак. Кубкавая гульня.

ку́брык, ‑а, м.

1. Жыллёвае памяшканне на караблі для каманды. У прасоленай матроскай форме Маракі ў кубрыкі вяртаюцца. Лукша.

2. Ніжняя палуба на вялікім парусным караблі.

[Гал. kóebrug.]

кува́лда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Цяжкі кавальскі молат. Яшчэ здалёк даносіўся звон піл, кавальскіх молатаў, кувалдаў. Бялевіч.

кува́нне, ‑я, н.

Абл. і паэт. Дзеянне паводле знач. дзеясл. куваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пад гоманы бору, куванне зязюлі Злажыў Багдановіч тут яркі вянок. Броўка.