Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

крэ́мній, ‑ю, м.

Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў большасці горных народ.

[Ад грэч. krēmnos — скала.]

крэн, ‑у, м.

1. Нахіл судна або самалёта набок. Раптам рэзкі ўдар страсянуў корпус судна. Траўлер даў крэп. Матрунёнак.

2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых мэт, задач і пад. Зрабіць крэн у бок паляпшэння работы культурна-асветных устаноў.

[Ад лац. carina — кіль, днішча.]

крэ́ндзель, ‑я, м.

Вітая здобная булка, якая звычайна нагадвае па форме лічбу 8.

крэ́ндзельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэндзеля. Крэндзельнае цеста.

крэ́ніцца, ‑ніцца; незак.

Нахіляцца набок (пра судна, самалёт).

крэ́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Нахіляць набок (судна, самалёт).

крэно́метр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння вугла крэну судна.

[Ад гал. krengen — класці судна на бок і metréō — вымяраю.]

крэо́л, ‑а, м.

1. Патомак першых іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лацінскай Амерыцы.

2. Чалавек, які паходзіць ад шлюбу іспанцаў з індзейцамі, рускіх з алеутамі і інш.

[Фр. créole ад ісп. criollo.]

крэо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Жан. да крэол.

крэо́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэола, крэолаў, належыць ім. Крэольскае паселішча.