імпульса́тар, ‑а,
Генератар імпульсаў пастаяннага току, які служыць для стымуляцыі скарачэнняў сардэчнай або шкілетных мышц.
імпульса́тар, ‑а,
Генератар імпульсаў пастаяннага току, які служыць для стымуляцыі скарачэнняў сардэчнай або шкілетных мышц.
імпульсі́ўнасць, ‑і,
Уласцівасць імпульсіўнага.
імпульсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да імпульсу (у 1 знач.).
2. Схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу (у 1 знач.).
і́мпульсны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электрычных імпульсаў, звязаны з імі.
імпэ́т, ‑у,
1. Разгон, парывістасць, імклівасць.
2.
[Ад лац. impetus — парыў, разбег, напор.]
імпэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Хуткі, імклівы, парывісты.
імунагене́з, ‑у,
Узнікненне імунітэту ў жывёльным або раслінным арганізме.
імуналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да імуналогіі, з’яў імунітэту.
імунало́гія, ‑і,
Навука аб неўспрымальнасці чалавека і жывёл да інфекцыйных хвароб, а таксама да хвароб, выкліканых паразітамі.
імунамарфало́гія, ‑і,
Навука аб сістэме клетак, якія забяспечваюць развіццё імунітэту пры інфекцыйных хваробах.