Хуткі, імклівы, парывісты. Імпэтны рух. ▪ Гэта быў дужа імпэтны скачок, Іван не ўстаяў на нагах, пісталет выпаў, і яны абое, чалавек і сабака, пакаціліся па зямлі.Быкаў.//перан. Палымяны, гарачы. Імпэтны настрой. Імпэтны працаўнік. Імпэтная маладосць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)