беспрыту́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае прытулку; бяздомны. Беспрытульны чалавек. // Асірацелае, бяздомнае дзіця, якое жыве на вуліцы без догляду і выхавання. Месяц ці нават больш Рома пражыў у Лаўрыніхіт — яна завяла беспрытульнага цыгана да сябе, бо векавала адна; думала, што ён будзе ў яе за сына. Чыгрынаў. / у знач. наз. беспрыту́льны, ‑ага, м.; беспрыту́льная, ‑ай, ж. Хто яна і адкуль, Таня сама не ведала. Падабралі яе малую чужыя людзі на вялікай дарозе і далі прытулак у сваім доме. Колькі было тады, у грамадзянскую вайну, беспрытульных! Новікаў.
2. перан. Пазбаўлены належнага нагляду; закінуты, занядбаны. [Чалавек:] — Прыбралі мы да сваіх рук адну беспрытульную швейную фабрычку. Лынькоў. [Карнейчык:] — Станок № 16 зусім беспрытульны, за пэўнымі людзьмі не замацаваны, увесь брудам зарос. Крапіва. // Які не дае прытулку, няўтульны. Сумам і беспрытульнай адзінотай веяла ад старой хаціны. Самуйлёнак.
беспрычы́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць беспрычыннага.
беспрычы́нны, ‑ая, ‑ае.
Без усякай прычыны; беспадстаўны, неабгрунтаваны. Раніца новага дня, так шчасліва пачатага, рассявала па станцыі і навокал праменні святла, надзей і нейкай новай беспрычыннай радасці. Колас.
беспрэцэдэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае прэцэдэнту, прыкладу ў мінулым; бяспрыкладны, небывалы. Беспрэцэдэнтны выпадак.
беспялёсткавыя, ‑ых.
Расліны, кветкі якіх не маюць пялёсткаў.
беспярэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Які выконваецца без пярэчанняў; безагаворачны. Распараджэнні капітана ў межах яго паўнамоцтваў падлягаюць беспярэчнаму выкананню ўсімі асобамі, якія знаходзяцца на судне.
бе́ссань, ‑і, ж.
Разм. Бяссонніца. — Домна, ты спіш? — змучаная ад бессані, раптам будзіла яе Раіса. Лобан.
бессардэ́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бессардэчнага; жорсткасць. Упершыню цяпер [Зіна] шкадавала тых, каго раней высмейвала за іх пачуцці, дакарала сябе за бессардэчнасць. Шыцік.
бессардэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Бяздушны, жорсткі, пазбаўлены сардэчнасць чуласці. [Юзя:] — Я не магу мець шчасця на чужым горы. Чаму ты такі бессардэчны? Чорны.
бессаро́мнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бессаромнага; адсутнасць сораму; нахабства. Бессаромнасць ўчынку.