абго́ртачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для абгорткі; які выкарыстоўваецца для абгорткі (у 1 знач.). Абгортачная папера.
2. Які з’яўляецца абгорткай (у 2 знач.). Абгортачныя лісты кукурузных пачаткаў.
абго́ртванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абгортваць — абгарнуць і абгортвацца — абгарнуцца.
абго́ртвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абгарнуцца.
2. Зал. да абгортваць.
абго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абгарнуць.
абго́ртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Тое, чым абгорнута што‑н. Цэлафанавая абгортка. □ [Мірон Іванавіч:] — Ад тае цукеркі хутка адна абгортка застанецца. Лынькоў.
2. Дробныя верхавінкавыя лісцікі, якія шчыльным покрывам акружаюць суквецце, а потым і плод у некаторых раслін. Пачаткі кукурузы пакрыты абгорткай з лісця. Спелы арэх лёгка аддзяляецца ад абгорткі.
абграба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абграбаць — абгрэбці.
абграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абгрэбці.
абгрунтава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць абгрунтаванага; доказнасць, пераканаўчасць якога‑н. сцверджання, вываду. Абгрунтаванасць рашэння.
абгрунтава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абгрунтавана.
2. Тое, чым што‑н. абгрунтоўваецца; довад, доказ. Падняўся Малашанка, звыклым жэстам прыгладзіў валасы, напісаў чырвоным алоўкам на паперы нейкія лічбы і пачаў гаварыць, без адступленняў, як некаторыя, без тэарэтычных абгрунтаванняў — адразу аб справе. Шамякін.
абгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абгрунтаваць.
2. у знач. прым. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі. Цяпер яна, гэта думка, ператварылася ў цвёрдае і абгрунтаванае перакананне: Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць. Самуйлёнак.