Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абгляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абгледзецца.

2. Зал. да абглядаць.

абгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгледзець.

абгніва́ць, ‑ае.

Незак. да абгнісці, абгніць.

абгні́лы, ‑ая, ‑ае.

Пашкоджаны зверху гніллю. [Тэафіл] паварушыў кійком даўнія спляценні дзікага вінаграду, што звісалі з абгнілых сукоў старога пнішча. Самуйлёнак.

абгні́сці, ‑гніе; зак.

Стаць зверху або з краёў гнілым. Абгніў, абваліўся паркан. Праўда,.. [Алеся] сама пакрысе яго расцягала, калі не стала чым паліць у печы. Скрыган.

абгні́ць, ‑гніе; зак.

Тое, што і абгнісці.

абго́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Бегаючы, пабыць у многіх месцах. Не дзіва: абгойсаў жа ўвесь горад. Затое.. у мяне ў партфелі тое, чаго я шукаў. Сабаленка.

абго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).

2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю. Баранавых.

•••

У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.

абго́рнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абгарнуць.

абго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абгарнуць.