Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крыніцы (у 1 знач.). Крынічная вада. Крынічны струмень.

крыні́чышча, ‑а, н.

Паглыбленне, у якім знаходзіцца, б’е крыніца; крынічнае месца. З дарогі відна была старая крыніца — мініяцюрнае азярцо з багністым крынічышчам навокал. Чорны.

крыптага́мія, ‑і, ж.

Спосаб размнажэння бяскветкавых, споравых раслін.

[Ад грэч. kryptós — тайны і gámos — шлюб.]

крыптагра́ма, ‑ы, ж.

Надпіс, выкананы адным са спосабаў крыптаграфіі.

[Ад грэч. ktyptós — скрыты і grámma — надпіс.]

крыптаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крыптаграфіі. Крыптаграфічнае пісьмо.

крыптагра́фія, ‑і, ж.

Спосаб пісьма, зразумелы толькі для дасведчаных або разлічаны на адгадванне.

[Ад грэч. ktyptós — скрыты і gráphō — пішу.]

крыптаме́рыя, ‑і, ж.

Паўднёвае вечназялёнае хваёвае дрэва, якое дасягае вельмі вялікіх памераў.

[Ад грэч. ktyptós — тайны і meros — доля, лёс.]

крыпто́н, ‑у, м.

Хімічны элемент, адзін з інертных газаў.

[Ад грэч. ktyptós — скрыты.]

крысо́, ‑а, н.

Ніжняя частка якой‑н. адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала. Ляснік адхінуў крысо свайго кажуха, выняў акуляры. Пальчэўскі. Салдат згарнуў сцяг і заткнуў пад крысо шыняля. Сабаленка.

кры́ссе, ‑я, н., зб.

Крысы, полы. Рудак гаварыў, размахваючы рукамі так, што шырокае крыссе яго брызентавай курткі разляталася. Броўка.