Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыжадзю́б, ‑а, м.

Невялікая лясная птушка сямейства ўюрковых з загнутай перакрыжаванай на канцы дзюбай.

крыжа́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і крыжаносец (у 1 знач.). Па працягу стагоддзяў змагаліся мазуры з нямецкімі захопнікамі за хлеб з роднага поля і за родную мову, пачаўшы гэтую барацьбу яшчэ з крыжакамі. Брыль.

крыжакве́тныя, ‑ых.

Сямейства двухдольных раслін, кветка якіх складаецца з чатырох пялёсткаў, размешчаных крыж-накрыж (напрыклад: капуста, бручка).

крыжа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных з цёмна-бурым апярэннем (у самкі) і цёмна-зялёнай галавой і шыяй (у самца).

крыжано́сец, ‑носца, м.

1. Гіст. Удзельнік крыжовых паходаў, які першапачаткова насіў на адзенні крыж з чырвонай тканіны.

2. Жук, шкоднік злакаў, з чорным крыжападобным рысункам на жоўтых надкрылах.

кры́жань, ‑я, м.

Тое, што і крыжанка. Буйны крыжань, ледзь падняўшыся над азярцом, плёхнуўся ў прыбярэжную асаку. Краўчанка.

крыжападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму крыжа. Крыжападобны меч.

крыжа́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да крыжакоў. Крыжацкія войны.

крыжачо́к, ‑чка, м.

Беларускі народны танец у двухдольным размеры, а таксама музыка да гэтага танца.

крыжо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да крыжа (у 1–5 знач.).

2. Які па форме нагадвае крыж. Крыжавае скляпенне.

•••

Крыжовы паход гл. паход.