Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

русіфіка́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да русіфікатара, русіфікацыі.

русіфіка́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць русіфікатара; русіфікацыя.

русіфіка́цыя, ‑і, ж.

У царскай Расіі — насільнае распаўсюджанне рускай мовы і культуры сярод нацыянальных меншасцей. Царскае самадзяржаўе вякамі праводзіла палітыку гвалтоўнай русіфікацыі ўскраінных народнасцей. «Весці».

ру́ская,

гл. рускія.

ру́скі ​1,

гл. рускія.

ру́скі ​2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Русі. Расіі. Руская гісторыя. Руская прырода. Рускае грамадства.

2. Які мае адносіны да рускіх, належыць ім. Руская мова. Руская культура. // Уласцівы рускім, такі, як у рускіх. Рускі характар.

ру́скія, ‑іх; адз. рускі, ‑ага, м.; руская, ‑ай, ж.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва РСФСР і шырока прадстаўлены ў іншых рэспубліках Савецкага Саюза.

руст, ‑а, М ‑сце, м.

Спец. Камень з груба абчасанай ці выпуклай знешняй наверхняй, які скарыстоўваецца пры кладцы і абліцоўцы будынкаў.

[Ад лац. rusticus — грубы, неапрацаваны.]

рустава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Абліцоўваць рустамі. Руставаць фасад.

русто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. руставаць.

ру́стыка, ‑і, ж.

Спец. Абліцоўка будынка каменем з груба абчасанай ці выпуклай знешняй паверхняй, якая стварае ўражанне масіўнасці, манументальнасці будынка.

[Ад лац. rusticus — грубы, неапрацаваны.]