крухма́лістасць, ‑і, ж.
Уласцівасць крухмалістага. Крухмалістасць бульбы.
крухма́лісты, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе многа крухмалу. Крухмалістая кукуруза. Крухмалістая бульба.
крухма́ліцца, ‑ліцца; незак.
Зал. да крухмаліць.
крухма́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.
Акунаць (бялізну, адзенне) у раствор крухмалу для надання цвёрдасці, глянцу. Крухмаліць бялізну.
крухма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да крухмалу. Крухмальны завод. // Прыгатаваны з крухмалу. Крухмальны клейстар.
2. Насычаны растворам крухмалу; накрухмалены. Крухмальны каўнер. □ З-пад крухмальных манжэтаў высунуліся рукі — тонкія, белыя, амаль празрыстыя пальцы. Мікуліч.
круце́ль, ‑цяля́, м.
Разм. Хітрун, махляр. Такой лісліваю прымоўкай Сустрэў пан Богут бабыля, Каб акруціць сваёй вяроўкай, Дасціпным ходам круцяля. Колас. У гэтым Платон не зусім памыляўся: частка завознікаў пасля яго памолу шукала іншых млыноў, а праз людзей з гневам перадавалі, што Саковічы — мярзотнікі, басякі, жулікі і круцялі і што іх ай як добра было б на асіне павесіць! Ракітны.
круце́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Разм. Жан. да круцель.
круце́льскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да круцельства, да круцяля. Круцельскія хітрыкі.
круце́льства, ‑а, н.
Разм. Паводзіны, спосаб дзеяння круцяля; махлярства, ашуканства. Праўда, нядоўга трэба было высвятляць, хто займаецца такім круцельствам, бо кожны добра помніў, калі і ў каго ён малоў. Ракітны.