адпо́раты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпароць.
адпо́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпароцца.
2. Зал. да адпорваць.
адпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпароць.
адпо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Скончыць поўзаць.
адпо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпоўзаць.
адпра́ва, ‑ы, ж.
Набажэнства. Ніжэй, на шырокім зялёным сухадоле.. паставілі.. людзі над крыніцаю каплічку. У ільінскую пятніцу бывае тут адправа. Гарэцкі. Перад абедам Вінцэнты зрабіў жалобную адправу. Чорны.
адправа́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адправадзіць.
адправа́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адправадзіць.
адправа́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.
Разм. Прымусіць пайсці адкуль‑н.; груба, бесцырымонна адаслаць; прагнаць.
адпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.
1. Пайсці, паехаць, рушыць куды‑н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. □ Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Мікуліч. Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак. Гартны.
2. Адысці (пра цягнік, параход і пад.). Цягнік вось-вось павінен.. адправіцца. Кулакоўскі.
•••
Адправіцца да святых на чай (чай піць) — памерці.
Адправіцца на той свет — памерці.