адплята́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адплесціся.
2. Зал. да адплятаць.
адплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адплесці.
адпо́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ад паіць.
адпо́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпойваць — адпаіць.
адпо́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адпойваць.
адпо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпаіць.
адпо́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑меціцца; зак.
Тое, што і адпомсціць. [Бэсман:] І я ім не дарую Ні вёсак спаленых, ні слёз дзяцей.. За ўсё адпомшчуся. Глебка. Перад вечарам сказалі, што тут лепш.. [Міхалку] не быць: на гэтай адзіноце можа з’явіцца Толік і адпомсціцца. Чорны. / у безас. ужыв. Праз міг Над нетрамі лясоў Галасіў трубач... — Мы іх [уланаў] дагонім. І за ўсё Адпомсціцца... Не плач! Броўка.
адпо́мсціць, ‑мшчу, ‑мсціш, ‑меціць; зак.
Адплаціць за здзекі, крыўду; учыніць помсту каму‑н. І Раманюк ля таго кургана пакляўся адпомсціць ворагу і за пакутніцкую смерць Тараса і за ўсіх нас. Краўчанка. Падаб’юць — дапаўзу на руках, Каб вінтоўку ўзяць І за тое, што бачыў адпомсціць. Панчанка.
адпо́мшчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпомсціць.
адпо́р, ‑у, м.
Адбіццё нападу. Толькі ўзніме вораг зброю — Мы адпор яму дадзім. Журба. // Процідзеянне каму‑, чаму‑н. Рэвалюцыйная літаратура дапамагала вызваленчым сілам Народнага фронту даць рашучы адпор фашысцкай ідэалогіі. У. Калеснік.