Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трохгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца тры гады. Трохгадовае навучанне. // Разлічаны, прызначаны на тры гады. Трохгадовы запас сыравіны.

2. Узростам у тры гады. Трохгадовы хлопчык.

трохгало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які спяваецца на тры галасы, прызначаны для трох галасоў. Трохгалосая песня. Трохгалосы хор.

трохго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у тры гады. Усяго некалькі дзён застаецца да выбараў старшыні, бо Захар Лемеш дажывае апошнія моманты свайго старшынскага трохгоддзя. Колас.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была тры гады назад. Трохгоддзе жаніцьбы.

трохгра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае тры грані. Трохгранны напільнік.

2. Спец. Які ўтвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць цераз адну кропку. Трохгранны вугал.

трохдзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца тры дні. Трохдзённая камандзіроўка. // Разлічаны на тры дні. Трохдзённы запас вады.

трохдо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з трох долей. Трохдольнае семя.

2. Які заключас у сабе тры рытмічныя долі. Трохдольны танец хота.

трохзме́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Работа прадпрыемства ў тры змены.

трохзме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, выконваецца ў тры змены; працягласцю ў тры змены. Трохзменная работа зборачнага цэха.

трохзна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох знакаў. Трохзначны лік.

трохзу́бы, ‑ая, ‑ае.

З трыма зубамі. Трохзубыя восці.