Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бесперапы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца без перапынкаў; пастаянны. Бесперапынны паток машын. Бесперапынны тэхнічны прагрэс. Бесперапыннае змяненне.

беспераса́дачны, ‑ая, ‑ае.

Не звязаны з перасадкай.

беспераста́нку, прысл.

Не перапыняючыся, увесь час. Ветру не было, а дрот бесперастанку гуў прыемным звонам, ціхім, аднатонным і жаласным. Колас.

бесперашко́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесперашкоднага; адсутнасць перашкод.

бесперашко́дны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае перашкод, не звязаны з імі; свабодны. Бесперашкодны доступ.

бесперспекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бесперспектыўнага; адсутнасць перспектывы. Адзіноцтва, бесперспектыўнасць, прамёрзлая сырая зямлянка, голад у апошнія дні даводзілі Дамарацкага да вар’яцтва. Карпюк.

бесперспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены ўсякіх перспектыў, які не можа спадзявацца на лепшае будучае, на добрыя вынікі. У пакутах і боязі за бязрадаснае сёння, а тым больш за бесперспектыўнае і змрочнае заўтра жывуць рускія і ў іншых раёнах ЗША. Філімонаў.

беспіло́тны, ‑ая, ‑ае.

Які ляціць без пілота; якім кіруюць з зямлі. Беспілотны апарат.

бесплацка́ртны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае плацкартных месц; не мае плацкарты. Бесплацкартны вагон. □ Натоўп бесплацкартных пасажыраў хлынуў да выхаду. Пальчэўскі.

беспрабу́дны, ‑ая, ‑ае.

Моцны, непрабудны (звычайна пра сон). Вёска, натаміўшыся за дзень, спала глыбокім, беспрабудным сном. Сачанка. // перан. Пастаянны, бесперапынны. Беспрабудны п’яніца.