мы́слячы,
1. ‑ая, ‑ае. Здольны глыбока і самастойна мысліць; надзелены здольнасцю філасофскага мыслення.
2. Дзеепрысл. незак. ад мысліць.
мысо́к, ‑ска, м.
Разм.
1. Памянш.-ласк. да мыс. «Гарляком» хлопцы называлі тое месца, дзе рэчка крута абгінала невялікі вузкі мысок, заросшы кустамі. Якімовіч.
2. Тое, што і насок (у 1 знач.). Генька падчапіў мыском чаравіка мяч. Паслядовіч.
мыт 1, ‑у, М мыце, м.
Гіст. Падатак, пошліна за правоз тавараў цераз граніцу ці па тэрыторыі дзяржавы.
мыт 2, ‑у, М мыце, м.
Інфекцыйная хвароба ў коней, якая суправаджаецца запаленнем слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных залоз.
мы́тны, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да мыту 1. Мытная кніга. Мытны двор.
мы́тня, ‑і, ж.
Гіст. Тое, што і мытніца. Прафесар сочыць за тым, як уважліва, старонку за старонкай, праглядаюць запісы ў сшытках чыноўнікі мытні. Галавач.
мы́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мыць.
2. у знач. прым. Вымыты, чысты. Мытая бульба.
мы́цельнік, ‑а, м.
Абл. Куток у хаце, дзе мыюцца, мыюць пасуду. Засланіўшы печ і наспех прыбраўшы ў мыцельніку, Антаніна пайшла ў камору будзіць дзевяцігадовую Маньку. Васілевіч. [Маці] сядзела ў мыцельніку пры акне і абірала бульбу. Чарнышэвіч.