мы́цца, мыюся, маешся, мыецца; незак.
1. Мыць сябе; умывацца. Дзяўчаты хуценька мыліся, апраналіся ды ішлі за звеннявою ў поле. Бялевіч.
2. Зал. да мыць.
мыццё, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. мыць, мыцца (у 1 знач.).
мыць, мыю, мыеш, мые; незак., каго-што.
1. Ачышчаць што‑н. ад гразі, бруду вадой, вадой з мылам ці якой‑н. іншай вадкасцю. Мыць рукі. Мыць дзіця. Мыць бялізну. □ Дзяўчынкі да жаўцізны скрэблі падлогу і лаўкі, здымалі павуцінне, праціралі сцены, мылі вокны. Курто.
2. Абліваць вадой паверхню чаго‑н.; абмываць. Ляцяць навокал пырскі, І жвавыя кругі Бягуць і мыюць блізкі І дальні берагі. Глебка.
•••
Мыць языкамі — абгаворваць.
Рука руку мые гл. рука.
мыча́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. мычаць; гукі такога дзеяння. Гудкі цягнікоў змешваліся.. з мычаннем кароў і кудахтаннем курэй. Навуменка.
мыча́ць, мычу, мычыш, мычыць; незак.
Тое, што і мыкаць. Маша сасніла, што праспала статак, што пад акном мычыць Лыска — кліча гаспадыню. Шамякін. [Сяргей:] — Вусаты так набраўся, што і гаварыць не можа, толькі мычыць. Машара.
мыш, ‑ы; мн. мышы, ‑эй; ж.
Невялікі грызун, звычайна шэрага колеру, з вострай мордачкай і доўгім тонкім хвастом. Палявая мыш.
•••
Лятучая мыш — тое, што і кажан.
Гуляць у ката і мыш гл. гуляць.
Загінуў як рудая мыш гл. загінуць.
Надзьмуцца як мыш на крупы гл. надзьмуцца.
Сядзець як мыш пад венікам (пад мятлою) гл. сядзець.
мышало́ў, ‑лова, м.
Тое, што і лунь (у 1 знач.).
мышало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.
Пастка для лоўлі мышэй.
мышаня́ і мышанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня мышы.
мышападо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Падобны чым‑н. на мыш.
2. у знач. наз. мышападо́бныя, ‑ых. Назва сямейства грызуноў, да якога адносяцца мыш і пацук.