Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

кровапралі́цце, ‑і, н.

Забойства, масавая гібель людзей. Пальба звычайна заканчвалася мірам і асаблівых кровапраліццяў не здаралася. Лынькоў.

кровапуска́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для кровапускання. Кровапускальны сродак.

кровапуска́нне, ‑я, н.

Спусканне з арганізма пэўнай колькасці крыві з лячэбнай мэтай.

кроваспыня́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для спынення кровацячэння. Кроваспыняльны сродак.

кроватачы́васць, ‑і, ж.

1. Схільнасць да кровацячэння. Кроватачывасць дзяснаў.

2. Тое, што і гемафілія.

кроватачы́вы, ‑ая, ‑ае.

Такі, з якога выдзяляецца, цячэ кроў. Кроватачывая рана.

кроватачы́ць, краваточыць; незак.

Выдзяляць кроў. Саша пачала перавязваць.. [Лялькевіча] і жахнулася: натруджаныя за дзень раны адкрыліся, кроватачылі. Шамякін.

кровацячэ́нне, ‑я, н.

Выцяканне крыві з крывяносных сасудаў; крывацёк. Артэрыяльнае кровацячэнне.

кро́енне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. кроіць (у 1, 2 знач.).

кро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад кроіць (у 1, 3 знач.).