кра́цісты, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены ў выглядзе кратаў. Проста пад другі паверх замка вёў уваход-скляпенне, яго перагароджвалі жалезныя крацістыя вароты. Місько. // Які нагадвае краты. Крацістая арматура бетоннага шлюза.
2. Забяспечаны, загароджаны кратамі. Крацістае акенца.
крацяня́ і крацянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня крата.
кра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Вадзяная птушка сямейства чаек з доўгімі вузкімі крыламі, вілападобным хвастом і прамой дзюбай.
крашэ́, нескл., н.
1. Моцныя кручаныя ніткі.
2. Карункі з такіх нітак.
[Ад фр. crochet — кручок.]
краяві́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Агульны выгляд якой‑н. мясцовасці, малюнкі прыроды. Палескі краявід. Паўночны краявід. □ Праз гэтыя акенцы вачам адкрываецца шырокі краявід палёў, акаймаваных лесам, а там далей паблісквае — калі сінню, калі залацістым россыпам — серадзіборскае возера. Пестрак. З Замкавай гары адкрываюцца цудоўныя і маляўнічыя краявіды ваколіц: у жоўтай аправе прысад змейкамі выгінаюцца дарогі на Ліду, Любчу і Карэлічы, на гарызонце відаць затуманеныя даллю наднямонскія лясы. С. Александровіч.
краявы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да краю 1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.
2. Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей. Колас.
3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.