красамо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўмее добра, прыгожа гаварыць; надзелены красамоўствам. — Так казаў Антон Корж, чалавек мудры і красамоўны. Багдановіч. — Сяргей Пятровіч, я чалавек не красамоўны і тостаў гаварыць не люблю. Шамякін. // Выказаны выразна, умела; поўны красамоўства. Красамоўны даклад. □ Кастусь з вялікай увагай слухаў прамову дырэктара, але красамоўныя і гучныя словы ўляталі ў адно вуха і выляталі ў другое. С. Александровіч.
2. перан. Які выразна перадае, паказвае што‑н. Красамоўны позірк. □ Коля, ідучы следам за Гусевым, даў Даніку красамоўны знак рукамі ўніз — правал. Шамякін.
3. перан. Пераканаўчы, наглядны, несумненны. Красамоўныя лічбы і факты аб вайне і міры прыцягвалі да сябе прахожых. Маўр.
красамо́ўства, ‑а, н.
Уменне гаварыць прыгожа і пераканаўча; прамоўніцкі талент. [Мажухіна] валодала сапраўдным дарам красамоўства, умела гаварыць прыгожа, узнёсла і шчыра, па-майстэрску чытала паэтычныя творы. С. Александровіч.
красану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да красаць.
краса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Высякаць агонь крэсівам. Скруціўшы папяросу, Хомчык стаў красаць агонь. Пестрак.
кра́сачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да краска.
красво́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
Гульня-задача, у якой фігуру з перакрыжаванымі радамі клетак патрэбна запоўніць літарамі так, каб па вертыкалях і гарызапталях атрымаліся пэўныя словы. Разгадаць красворд.
[Англ. cross-word.]
красёнцы, ‑аў; адз. няма.
Памянш. да кросны.
кра́сіць, крашу, красіш, красіць; незак.
Разм. Рабіць прыгожым, упрыгожваць. Памятае наша вёска Сымона Мігая вясёлым, гуллівым хлапцам, які красіў усю моладзь. Шынклер. Хвароба нікога не красіць. З нар.
кра́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Разм. Тое, што і кветка (у 2 знач.). Ідуць касцы, звіняць іх косы, Вітаюць буйныя іх росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косак звон сталёвы. Колас.
кра́скавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да краскі. Сокам бярозы І краскавым водарам Пахне зямля. Васілёк.