беспара́дкавы, ‑ая, ‑ае.
Які пазбаўлены парадку, абы-як размешчаны. Беспарадкавае награмаджэнне будынкаў. Беспарадкавая груда цэглы. // Неарганізаваны, стыхійны, бессістэмны. Беспарадкавая мітусня, страляніна.
беспара́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан беспараднага. У вялікай трывозе, з глыбокім тужлівым пачуццём беспараднасці ўзышоў на двор .. Вісарыён. Самуйлёнак.
беспара́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае патрэбу ў падтрымцы, дапамозе; слабы, бездапаможны. Ці мае права .. [Сымон] дапамагчы.. [бацькам] цяпер, калі яны, фактычна, дзякуючы яму апынуліся ў такім беспарадным стане. Зарэцкі.
беспардо́нны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бессаромны, нахабны. [Здраднік] нястомна разводзіў хлусні беспардоннай турусы. Караткевіч. [Міхась:] — Адкуль у цябе гэтакі запал? Беспардонны максімалізм! Гартны.
беспаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Непародзісты. Беспародная жывёла.
беспарты́йнасць, ‑і, ж.
Непрыналежнасць да партыі.
беспарты́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не з’яўляецца членам партыі. Няўхільна ўзрастае творчая актыўнасць партыйных і беспартыйных мас. «Звязда». // у знач. наз. беспарты́йны, ‑ага, м.; беспарты́йная, ‑ай, ж. Той, хто не з’яўляецца членам партыі. Блок камуністаў і беспартыйных.
2. Які не адлюстроўвае поглядаў ніводнай партыі. Беспартыйная літаратура.
беспаса́дачны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца без пасадкі самалёта на прамежкавых пунктах. Высокая тоненькая сцюардэса паведамляе, што беспасадачны пералёт Масква — Хабараўск зойме 8 гадзін. Грахоўскі.
беспаса́жніца, ‑ы, ж.
Уст. Дзяўчына, якая не мае пасагу.
беспаса́жны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: беспасажная нявеста — нявеста, якая не мае пасагу.