Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ільнокамбіна́т і льнокамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам. Аршанскі льнокамбінат — вялізнае, абсталяванае навейшай тэхнікай прадпрыемства. «Маладосць».

ільномалата́рня і льномалата́рня, ‑і; Р мн. ‑рань; ж.

Машына для абмалоту лёну.

ільнопрадзі́льны і льнопрадзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для прадзення лёну. Ільнопрадзільная фабрыка.

ільнопраду́кцыя і льнопраду́кцыя, ‑і, ж.

Сукупнасць прадуктаў, атрыманых пры вырошчванні і апрацоўцы лёну (ільнотраста, ільновалакно і інш.).

ільносало́мка і льносало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

Сцёблы лёну без галовак (пасля абмалоту).

ільносушы́лка і льносушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Памяшканне для прасушвання льнотрасты перад апрацоўкай.

ільнотрапа́лка і льнотрапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для трапання лёну.

ільнотрапа́льны і льнотрапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для трапання лёну. Ільнотрапальная машына.

ільнотраста́ і льнотраста́, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Вылежалыя або вымачаныя сцёблы лёну, з якіх атрымліваюць прадзільнае валакно. Бялела на лугавінах разасланая льнотраста, побач чарнелі квадраты ўзаранага ржышча. Хадкевіч.

ільноўбо́рачны і льноўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ўборкі лёну. Ільноўборачныя машыны.