Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізамеры́я, ‑і, ж.

З’ява, якая заключаецца ў існаванні хімічных злучэнняў з аднолькавым саставам і малекулярнай масай, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.

ізамо́рфны, ‑ая, ‑ае.

Падобны па форме і будове крышталяў, надзелены ізамарфізмам. Ізаморфныя сумесі.

ізато́пія, ‑і, ж.

З’ява існавання ізатопаў.

ізато́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ізатопаў, ізатопа. Ізатопны індыкатар.

ізато́пы, ‑аў; адз. ізатоп, ‑а, м.

Разнавіднасці атамаў аднаго і таго ж хімічнага элемента, якія адрозніваюцца адзін ад другога сваёй атамнай масай (вагой) і радыеактыўнасцю. Ізатопы ўрану. Радыеактыўныя ізатопы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і topos — месца.]

ізатрапі́я, ‑і, ж.

Аднолькавасць фізічных уласцівасцей рэчыва па ўсіх яго напрамках.

[Грэч. isos — роўны, аднолькавы і tropos — паварот, напрамак.]

ізатро́пнасць, ‑і, ж.

Тое, што і ізатрапія.

ізатро́пны, ‑ая, ‑ае.

Які характарызуецца ізатрапіяй, ізатропнасцю. Ізатропнае асяроддзе.

ізатэ́ра, ‑ы, ж.

Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай лета.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і theros — лета.]

ізатэ́рма, ‑ы, ж.

1. Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай у пэўны час. Студзеньскія ізатэрмы.

2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаяннай тэмпературы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і therme — цеплыня.]