Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

джэйра́н, ‑а, м.

Від газелі ​2, распаўсюджаны ў Афганістане, Сірыі, Іране, Закаўказзі.

[Цюрк.]

джэм, ‑у, м.

Варэнне з фруктаў або ягад у выглядзе жэлепадобнай масы. Яблычны джэм.

[Англ. jam.]

джэ́мпер, ‑а, м.

Суцэльнавязаная кофта без каўняра, якая надзяваецца праз галаву.

[Англ. jumper.]

джэнтльме́н, ‑а, м.

1. У Англіі — чалавек, які строга прытрымліваецца правіл і норм паводзін буржуазная-арыстакратычнага асяроддзя.

2. Пра карэктнага, добра выхаванага, элегантнага чалавека.

[Англ. gentleman.]

джэнтльме́нскі ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да джэнтльмена; уласцівы джэнтльмену. Джэнтльменскія паводзіны. Джэнтльменскія манеры.

•••

Джэнтльменскае пагадненне гл. пагадненне.

джэнтльме́нства, ‑а, н.

Паводзіны джэнтльмена; карэктнасць, элегантнасць.

джэ́рсі, нескл., н.

Шарсцяная або шаўковая вязаная тканіна, а таксама адзенне з такой тканіны.

[Англ. jersey.]

джэрсо́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Зроблены з джэрсі. Джэрсовы касцюм.