Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

безасабо́вы, ‑ая, ‑ае.

У выразах: безасабовыя дзеясловы гл. дзеяслоў; безасабовы сказ гл. сказ.

безаско́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які не ўтварае асколкаў з вострымі краямі пры ўдары або ціску (звычайна пра шкло).

безасцюко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае асцюкоў. Безасцюковая пшаніца.

безбаро́ды, ‑ая, ‑ае.

Пра чалавека, які брые бараду; пра юнака, у якога яшчэ не расце барада. Барадатыя і безбародыя, маладыя і старыя сядзяць і стаяць, дзе толькі можна. Колас.

безбацько́ўства, ‑а, н.

Жыццё без бацькі.

безбіле́тнік, ‑а, м.

Разм. Пасажыр, які не мае білета.

безбіле́тніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да безбілетнік.

безбіле́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае білета (у 1 знач.). Безбілетны пасажыр. / у знач. наз. безбіле́тны, ‑ага, м. [Наста:] — А памятаеш [Васіль], як першы раз на поўным хаду садзіўся ў мой вагон? Памятаеш? Хацелася высадзіць цябе, безбілетнага, дык ты ледзь не з’еў мяне. Карамазаў.

безбялко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае ў сваім саставе бялку. Безбялковая фракцыя.

безбярэ́жжа, ‑а, н.

Адсутнасць берагоў, бязмежнасць. Шыр і безбярэжжа, Дзе вятры-гулякі Ходзяць станавіта, Як сваты калісьці. Колас. Лажыцца цемра безбярэжжам, нямы спакой снягоў і зор. Машара.