Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аднаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да аднавіцца.

2. Зал. да аднаўляць.

аднаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аднавіць.

аднафа́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адну фазу.

аднафамі́лец, ‑льца, м.

Той, хто мае з кім‑н. няродным аднолькавае прозвішча. [Рыгор] здзіўлена пазіраў на мужчыну, не адважваючыся спытацца, ці той самы гэта Кірылюк, ці, можа, які аднафамілец. Арабей.

аднафамі́ліца, ‑ы, ж.

Жан. да аднафамілец.

аднацылі́ндравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзін цыліндр (пра матор).

аднача́сна, прысл.

Тое, што і адначасова.

аднача́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць адначаснага.

аднача́сны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адначасовы. Адначасны спеў. Адначасны позірк.

адначасо́ва, прысл.

1. Прысл. да адначасовы.

2. У аднолькавай ступені, разам. Варвара і разгубілася і абрадавалася адначасова ад такога нечаканага павароту справы. Васілевіч.