Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адначасо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць адначасовага.

адначасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, робіцца ў адзін час з чым‑н. іншым. Адначасовыя падзеі. Адначасовае навучанне чытанню і пісьму. Адначасовае абслугоўванне трох станкоў.

адначле́н, ‑а, м.

Найпрасцейшы від алгебраічных выразаў элементарнай алгебры.

адначле́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з аднаго члена. Адначленны сказ.

2. Які азначае сабой адначлен. Адначленная формула.

аднашлю́бнасць, ‑і, ж.

Форма шлюбу, пры якой можна быць у шлюбе адначасова толькі з адной асобай; манагамія.

аднашлю́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аднашлюбнасці.

аднашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае шэрсць аднаго колеру; не стракаты.

адная́русны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з аднаго яруса; размешчаны ў адзін ярус.

адне́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднеквацца; адмаўленне, ухіленне ад чаго‑н.

адне́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Адмаўляцца, адгаворвацца, адпірацца (у 2 знач.). Дзяўчына доўга маўчала, аднеквалася, што нічога не ведае. Няхай.