ко́смас, ‑у, м.
Сусвет (Сонечная сістэма, зоркі, міжзорнае асяроддзе, галактыкі, міжгалактычнае асяроддзе). // Прастора, якая распасціраецца за межамі зямной атмасферы на вышыні, большай за ≈ 100 км. Пакарэнне космасу. Палёты ў космас.
[Грэч. kosmos.]
ко́смы, ‑аў; адз. косма, ‑ы, ж.
Разм. Пасмы валасоў, звычайна пераблытаныя, скудлачаныя. Белая, стройная рука сястры перабірала пальцамі космы [Рыгоравых] ускудлачаных валасоў. Гартны. З-пад чорнай, старой, аблавухай шапкі віселі роўна падстрыжаныя сівыя космы валасоў. Нікановіч. / Пра жмуты сена, моху і пад. Да парваных вопратак прыстала космамі сена. Бядуля. / Пра клубы, шматкі туману, дыму і пад. З лагчыны цераз пуці сунуліся шэрыя космы туману. Быкаў.
коснаязы́касць, ‑і, ж.
Расстройства мовы, якое заключаецца ў няздольнасці правільна вымаўляць гукі; невыразнае вымаўленне. // перан. Няўменне лёгка, свабодна гаварыць; памылкі ў вуснай мове. У мове.. персанажаў выяўляецца праз коснаязыкасць вузкасць і абмежаванасць іх кругагляду. Адамовіч.
коснаязы́кі, ‑ая, ‑ае.
Хворы на коснаязыкасць; з коснаязыкасцю. // Невыразны, незразумелы (пра мову). Коснаязыкая мова.
ко́сны 1, ‑ая, ‑ае.
Схільны да чаго‑н. прывычнага; неўспрымальны да новага, перадавога; адсталы. Як усё пераплялося — старое і новае, вялікае і малое, гераічнае і буднічнае, коснае і перадавое! Шамякін. Выступаючы супроць вузкага, аднабаковага, няправільнага погляду на мужыка як на маленькага, цёмнага, забітага, коснага чалавека, Горкі патрабаваў ад пісьменнікаў па-новаму паказаць старога героя рускай літаратуры. Івашын.
ко́сны 2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і касцявы. Косныя хваробы. Коснае рэчыва. Косны клей.
ко́стачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да косць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
2. Разм. Тое, што і шчыкалатка. Потым, калі села на сноп, пачула [Ганна], як шчыміць уколатая аб пожню нага каля кветачкі. Мележ.
3. Гібкая пласцінка, металічная або з кітовага вуса, якая ўшываецца ў грацыю, сукенку і пад.
4. Ядро, семя ў некаторых пладах, пакрытае цвёрдай абалонкай. Костачка вішні. Костачка слівы.
5. Шарык у лічыльніках. [Бухгалтар] гартаў кнігі, ляскаў костачкамі лічыльнікаў. Сабаленка.
•••
Разабраць па костачках гл. разабраць.
ко́стачкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае костачку (у 4 знач.); з костачкай. Костачкавыя плады. // у знач. наз. ко́стачкавыя, ‑ых. Пладовыя расліны, плод якіх мае адну костачку з семем, напрыклад: вішня, сліва, абрыкос.
ко́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Разм. Тое, што і косць (у 1 знач.). Гунава пастукаў па стале сухімі кветкамі пальцаў. Самуйлёнак.
2. Уст. Тое, што і косць (у 5 знач.). Шляхецкая костка. □ Ціха, хамская костка! — крыкнуў старшы жандар. Бядуля.
•••
Белая костка (уст.) — тое, што і белая косць (гл. косць).
Чорная костка (уст.) — тое, што і чорная косць (гл. косць).
Як костка ў горле — тое, што і як косць у горле (гл. косць).
косцепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Выглядам і саставам падобны на косць.