навінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., што.
Круцячы па вінтавой разьбе, надзець; нашрубаваць. Навінціць гайку.
наві́нчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. навінчваць — навінціць.
наві́нчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да навінчваць.
наві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навінціць.
навіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да навіснуць.
наві́слы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад навіснуць.
2. у знач. прым. Які навісае, спускаецца зверху. Навіслыя бровы. Навіслыя галіны. □ Вострыя зубцы вяршынь елак, здаецца, краналіся навіслых хмар. Пестрак. Пятляе і віхляе рачулка між лазнякоў, падт[а]чвае навіслыя тарфяныя берагі. Навуменка.
наві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым‑н., на што‑н. Вунь навіслі нізка Вербы над вадою. Журба. Шапкі на галаве ў.. [Юркі] не аказалася,.. і пасмы чорных пераблытаных валасоў навіслі на самыя вочы. Васілёнак.
2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым‑н. [Туман] згусціў паветра, павіс над зямлёй, як полаг. Няхай. Над возерам навісла вялізная чорная хмара, стала холадна. Гурскі. Шэрае неба нізка павісла над зямлёю. Васілеўская. / Аб ночы, цішыні і пад. Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Колас.
3. перан. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму‑, чаму‑н. Над краінай навісла пагроза вайны. □ Нейкі здраднік данёс фашыстам, што Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёй навісла небяспека. Шчарбатаў.
на́вісь, ‑і, Т на́віссю, ж.
1. Тое, што навісае над чым‑н. Чорная навісь хмар. □ Стаіць.. [домік] у ціхім завулку, пад навіссю таполяў. Навуменка. Узяўшы ўправа — пад гарой З-пад цёмнай навісі абрыва Палонка білася вадой. Гаўрусёў.
2. перан. Нешта страшнае, што навісла над кім‑н., што пагражае чалавеку. Навісь вайны. □ У тыя дні.. [Тадаровіч] выехаў.., чуючы перад сабою адно — чорную навісь смяртэльнай навалы. Чорны.
наві́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад навіць.
наві́цца, наўецца.; пр. навіўся, ‑лася, ‑лося; зак.
Наматацца, накруціцца на што‑н. Ніткі навіліся на шпульку.