Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адле́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлежацца.

адле́жны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Адліжны. Чорныя вежы.. вырысоўваліся на змрочным адлежным небе. Чорны.

адле́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.

Разм. Перастаць чапляцца, адчапіцца. [Малодка:] — Ахты, рагатун пракляты! Адлезь, табе кажу, а то, брат, поўху зловіш. Гарэцкі.

адле́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адляпіць.

адле́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адляпіцца.

2. Зал. да адлепліваць.

адле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адляпіць.

адле́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Прабыць, перажыць лета. Алешына ўжо, канешне, адлетавала, і, гледзячы на яе, сапраўды думалася пра познюю восень. Кулакоўскі.

адлёт, ‑у, М ‑лёце, м.

Дзеянне паводле дзеясл. адлятаць — адляцець (у 2 знач.).

адлётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Скончыць лётаць. Адлёталі ў паветры апошнія пушыстыя сняжынкі. Кірэйчык.

2. Разм. Пралётаць пэўны час. Адлётаць тры гады.

адлётны, ‑ая, ‑ае.

Які адлятае на новае месца; пералётны. Усё было і адышло, і вось пад нагамі ўжо шастае апалы асенні ліст, а над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў. Краўчанка.