адку́ль, прысл.
1. пытальнае. З якога месца? — Адкуль самі будзеце, дзядуля? — запытаўся я. Скрыган. Баян замоўк. Да баяніста Падходзіць дзед. — Скажы, браток, Адкуль ты? Дзе твой край-куток? Колас. Выраз яўнага здзіўлення мільгануў на тварах: што гэта за чалавек, адкуль з’явіўся ён у такую пару... Лынькоў. // З якой крыніцы? ад каго? — Эдэм! Эдэм!.. — смяялася яна. — Адкуль бярэш ты гэтакія словы! А. Астапенка. — Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага. Якімовіч. // Ужываецца ў клічна-пытальных сказах пры выказванні нязгоды, адмаўлення чаго‑н. [Суседка:] — А я казала свайму: не сёй у панядзелак. Пільнуйся старога Юстыня! Не паслухаў. Ну і вырас лянок... Толькі адна кудзеля і будзе. Адкуль той кужаль! Чарнышэвіч.
2. адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) для падпарадкавання даданых сказаў месца (часта ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «там», «туды», «адтуль» у галоўным сказе). Крамарэвіч ускінуў руку, і граната разарвалася там, адкуль крычалі. Чорны. Маша хітра ўсміхнулася і глянула туды, адкуль усё мацней і мацней даносіўся стукат матацыкла. Кулакоўскі. [Лабановіч:] — Унь там Мікуцічы, а вось дарога на станцыю. Ідзіце, адкуль прыйшлі. Колас; б) для падпарадкавання даданых азначальных сказаў (часта ў адпаведнасці з суадносным словам «той» у галоўным сказе). Дзед прытаіўся за дубам і стаў углядацца ў той бок, адкуль даносілася.. шорганне ног невядомага чалавека. Колас. Мы з бацькам стаім і глядзім у той бок, адкуль да нас ідзе, па лугавой дарозе чалавек. Брыль. Каця.. згладжвае крайкі зляжалае зямлі, адкуль толькі што выняла мадэлі. Скрыган; в) для падпарадкавання даданых дапаўняльных сказаў. [Дзед Бадыль:] Пакутуем, чалавеча. Проста гінем і не ведаем, адкуль паратунку чакаць. Крапіва. Адкуль у старой бяруцца сілы, цярплівасць, прывет — ніхто з нас не дзівіцца. Брыль.
•••
Адкуль (толькі) ногі ўзяліся гл. нага.
адкульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Кульгаючы, адысці ўбок.
2. Пракульгаць пэўны тэрмін. Цэлы год адкульгаў.
адку́ль-не́будзь, прысл.
З якога‑н. месца. // З якой‑н. крыніцы.
адкупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак.
Затраціўшы грошы, вызваліцца ад якой‑н. залежнасці, ад якіх‑н. абавязкаў; выкуп сябе. Дзед.. мог бы адкупіцца ад паноў вольніцу, ды, на жаль, не адкупіўся. Гарэцкі. Усцім узяў у мяне з рук пляшку, паглядзеў яе на сонцы і сказаў: — Дык што ты, гэт квасам адкупіцца хочаш? Сабаленка. / Пра вясельны звычай, калі затрымліваюць маладых, патрабуючы выкупу.
адкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што.
1. Атрымаць права на што‑н., заплаціўшы грошы; купіць. [Дзед:] — А пасля адкупілі ў пана лес купцы, высеклі, а бацькі нашыя зямлю адкупілі і поле зрабілі. Галавач. Вось паслы і кажуць: — Хоча цар адкупіць тваёй жалейкі чар. Танк. // Узяць на водкуп, заарандаваць. Адкупіць рыбалоўныя промыслы на год.
2. Разм. Купіўшы што‑н., аддаць у замест чаго‑н. сапсаванага, згубленага і пад. Адкупіць бібліятэцы згубленую кніжку.
адку́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкупіць.
адкупля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да адкупіцца.
2. Зал. да адкупляць.
адкупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да а, купіць.
адкупны́, ‑ая, ‑ое.
1. Гіст. Які мае адносіны да водкупу. Адкупныя грошы.
2. у знач. наз. адкупно́е, ‑ога, н. Разм. Тое што і барыш (у 1 знач.). — Значыцца, павінен адкупное ставіць? — Сачыўка пераводзіў усё на жарт, але Антон заўважыў, што той пачынае злаваць. Савіцкі.
адку́пшчык, ‑а, м.
Гіст. Той, хто набыў права на які‑н. від дзяржаўных даходаў, падаткаў.